Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Абіраем намінанта на званне птушкі 2021 года ўсёй Беларуссю!

Дата: 9 января 2020 в 20:50
332 просмотра

Абіраем намінанта на званне птушкі 2021 года ўсёй Беларуссю!

Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 8 студзеня 2020 года

Птушка года

<iframe allow="encrypted-media" allowfullscreen="true" allowtransparency="true" aria-hidden="true" frameborder="0" id="fb_xdm_frame_https" name="fb_xdm_frame_https" scrolling="no" src="https://staticxx.facebook.com/connect/xd_arbiter.php?version=45#channel=f16a4a1f1cf3638&origin=https%3A%2F%2Fptushki.org" tabindex="-1" title="Facebook Cross Domain Communication Frame"></iframe>

Выбірай анлайн свайго намінанта на званне крылатага сімвала наступнага года! Прагаласаваць можна па спасылцы ptushki.org/birdoftheyear да 1 лютага ўключна.

У спісе для анлайн-галасавання — шэрая валасяніцаляляк і ластаўка-зямлянка. Таксама можна дадаць іншы від, які раней не быў птушкай года і адпавядае крытэрам.

Ластаўка-зямлянка. Фота Мікалая Вараб'я.

Ластаўка-зямлянка. Фота Мікалая Вараб’я.

Ластаўка-зямлянка (Ласточка-береговушка) – звычайны шырока распаўсюджаны від, але менш вядомы, чым іншыя віды ластавак. Гняздуецца вялікімі калоніямі ў пясчаных абрывах. Часам калоніі разбураюцца падчас распрацовак кар’ераў з будаўнічым пяском.

Ляляк. Фота Мікалая Вараб'я

Ляляк. Фота Мікалая Вараб’я

Ляляк (Козодой) – адзіны прадстаўнік атраду лялякападобных у нашай краіне. Адзін з майстроў камуфляжу. Афарбоўка апярэння ляляка цудоўна маскіруе яго на фоне лясной падсцілкі або ствала дрэва. Найбольшую актыўнасць праяўляе ў цёмны час сутак. Харчуецца начнымі лятучымі насякомымі. У гнездавы сезон птушкі часта трапляюць ноччу пад колы машын, якія рухаюцца на вялікай хуткасці па лясных асфальтаваных дарогах.

Серая мухоловка

Шэрая валасяніца — фота Мікалая Вараб’я

Валасяніца шэрая (Серая мухоловка) — звычайная пералётная птушка. Насяляе звычайна лясы. Селіцца і ў населеных пунктах. Птушкі харчуюцца лятучымі насякомымі. Чалавек можа дапамагчы гэтаму віду, вырабляючы адмысловыя паўадкрытыя домікі для гнездавання.

<blockquote>

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ: “Пераможцы «народнага галасавання» не раз атрымлівалі потым ганаровае званне птушкі года. Напрыклад, глушэц – птушка 2020 года – быў вылучаны кандыдатам якраз у выніку анлайн-галасавання. Менавіта ваш голас можа быць вырашальным! Раскажыце знаёмым пра такую магчымасць — кожны з нас можа арганізаваць сапраўдную перадвыбарчую кампанію для ўлюбёнага віду!”

</blockquote>

Від, які набярэ найбольш галасоў на сайце АПБ, 8 лютага пазмагаецца за званне птушкі 2021 года са звычайнай туркаўкай і стрынаткай-чаротаўкай, намінаванымі Цэнтральным Саветам і Сакратарыятам АПБ. У гэтым заключным этапе выбараў птушкі года ўдзел возьмуць сябры арганізацыі.

Тэкст: Алеся Башарымава

Фота: Мікалай Варабей

ВКонтакте АПБ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.