Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Тыдзень беларускай мовы «З любоўю да роднага слова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Дата: 19 февраля 2016 в 10:20, Обновлено 20 февраля 2016 в 12:48
818 просмотров

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц
Пад такім дэвізам з 15 па 20 лютага ў Зарэцкай сярэдняй школе праходзіць Тыдзень беларускай мовы. Кожны дзень арганізатары паспрабавалі напоўніць цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не заміналі напружанаму навучальнаму працэсу, а з другога – былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі дзеля тых, хто цікавіцца роднай культурай. Удзел у Тыдні прынялі ўсе вучні школы. Яго мэта – фарміраванне ў дзяцей станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і гісторыі, стварэнне ўмоў для таго, каб вучні маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах.

                У першы дзень Тыдня вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Гаворым па-беларуску”. На акцыю адгукнуліся ўсе педагогі школы. Ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны “Родная мова - крыніца празрыстая”.  У школьнай бібліятэцы, у кабінетах беларускай мовы і літаратуры былі наладжаны выставы “Пісьменнікі-юбіляры”.  Другі дзень тыдня меў назву “Гучы, беларускае слова”. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў, а вучні 2-4 класаў наладзілі выставу “Мой родны кут”. У конкурсе “Буслік” прынялі ўдзел вучні 5, 7 класаў. Самым цікавым аказаўся турнір-віктарына “Вандроўка ў родную мову”. У гэтым мерапрыемстве  вучняў  чакалі розныя цікавыя пытанні, выступленні чытальнікаў і спевакоў.  Выступалі вучні не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і на  гісторыі Беларусі, чым прыводзілі ў захапленне не толькі вучняў, але і настаўнікаў. Вельмі спадабалася вучням пачатковых класаў акцыя “Вясёлы перапынак: печ, патэльня, хвост”. Яны пазнаёміліся з некаторымі беларускімі народнымі гульнямі і прынялі актыўны ўдзел у іх правядзенні. Яшчэ вучні 6-8 класаў мелі магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа па музеях Беларусі. Таксама вучні пачатковых класаў паказалі прыгожае змястоўнае свята "Надышлі Калядкі", дзе нагадалі пра традыцыі і звычаі нашых продкаў. Завяршыцца тыдзень у суботу. Увечары, 20 лютага, адбудзецца конкурсная праграма "Ведай і шануй беларускую мову".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.